Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Начная аБЛОГа" 29 студзеня


Агляд беларускага сеціва


Наведнікі форумаў парталу tut.by абмяркоўваюць навіну пра тое, што Мін’юст Беларусі рыхтуецца выставіць рахунак польскаму боку з нагоды стратаў, у выніку страйку польскіх мытнікаў.

Al-07 піша: “Ну ніяк не зразумеюць фанаты Леніна-Сталіна ды Гітлера, як гэта пры наяўнасьці спэцслужбаў, узброеных да зубоў спэцназаўцаў можна даваць людзям ажыцьцяўляць іх канстытуцыйнае права на страйк... Якія перамовы, які пошук кампрамісаў?! Дубінкай іх па гарбу, касьцетам у зубы, нагой у жывот, галавой аб асфальт...»

mmixer1: “Вой, пра перавозчыкаў падумалі. 5 гадоў іх травілі і выганялі з краіны, а тут раптам такія клопаты».

DeadМороз: “Мінюст забыў, што Эўрапейскі суд — не беларускі. Справу званком з адміністрацыі прэзыдэнта ня выйграеш».

Nail_: “Дачакаюцца, што Беларусь будуць аб'яжджаць як чорную пляму на мапе Эўропы».

Блогерка zmagarka ў сваім дзёньніку паведамляе: “Першая частка фільму! Беларускі пасьляваенны антысавецкі супраціў 1944-1957. Штодзённа мы будзем выкладаць на "youtube" чарговыя кавалкі фільму. Калі ласка, перакажыце інфармацыю ўсім сваім знаёмым і сябрам! Падзяліцеся сапраўднай беларускай гісторыяй зь іншымі! Дзякуй усім, хто чакаў і дачакаўся! p.s. Цалкам фільм зьявіцца на старонцы www.partyzanfilm.net праз тыдзень!”

Карыстальнік [ 8_bit_world ] у суполцы Жывога журналу minsk_by зьмясьціў сёньня наступны допіс: “У менскім Камунальным унітарным прадпрыемстве «Фаўна горада» пачаўся рамонт, які прынёс й вялізныя праблемы. У вальерах выразаюць краты, ідзе зварка, не хапае месцаў. Усыпляюцца здаровыя, маладыя жывёлы. Нам патрэбна дапамога: патрэбныя "ўсынаўляльнікі"-выратавальнікі. Мора шчанюкоў! Дапамажыце выратаваць жыцьці хоць некаму!"
XS
SM
MD
LG