Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ІКЕА хоча зноў паспрабаваць прыйсьці ў Беларусь


ІКЕА, адна з найвялікшых кампаніяў па продажы мэблі і хатніх тавараў са штаб-кватэрай ў паўднёванідэрляндзкім Лейдэне вывучае магчымасьць працы розьнічнай сеткі на рынку Беларусі.


Як паведамілі ў прэсавай службе ІКЕА, першачарговае значэньне пры распрацоўцы праекту будуць адыгрываць эканамічныя фактары.

У 2001 ІКЕА ўжо разглядала пытаньне аб стварэньне ўласнай вытворчасьці ў Беларусі. Тады на запрашэньне беларускага ўраду наведала група кіраўнікоў канцэрну на чале з Інгварам Кампрадам. Плянавалася, што прадукцыя кампаніі будзе вырабляцца на Полаччыне. З гэтай нагоды абмяркоўвалася пытаньне стварэньня ў рэгіёне замежнага прадпрыемства і называлася сума інвэстыцыяў : 30 мільёнаў даляраў. Прадпрыемства мусіла займацца лесанарыхтоўкамі, дрэваапрацоўкай і вытворчасьцю мэблі, аднак так і не было адкрыта.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG