Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяты дзень працягвае галадоўку пратэсту актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка, якога нядаўна адлічылі з Гомельскага ўнівэрсытэту і тэрмінова прызвалі ў чыгуначныя войскі.


Зараз Зьміцер знаходзіцца ў вайсковым шпіталі ў Менску. Да яго прыстаўлены афіцэр, які забараняе салдату вонкавыя кантакты і тэлефонныя званкі. Карэспандэнту “Свабоды” ўсё ж удалося ўзяць у Зьмітра Жалезьнічэнкі кароткае інтэрвію.

“Мяне ўжо вадзілі да псыхіятра, рабілі кардыяграму і некалькі рэнтгенаў. Нібыта ёсьць загад правесьці ўсё абсьледаваньне за два дні, каб ужо заўтра адправіць мяне ў вайсковую частку. Кажуць, што гэта ўсё асабіста кантралюе галоўны доктар шпіталя”, — сказаў Зьміцер Жалезьнічэнка.

Працяг чытайце на сайце і слухайце ў эфіры “Свабоды”.
XS
SM
MD
LG