Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У штогадовым пасланьні да Кангрэсу прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць свабоду ў Беларусі.


“Мы падтрымліваем свабоду ў краінах ад Кубы і Зімбабвэ да Беларусі”, - заявіў прэзыдэнт ЗША.

Дж.Буш заклікаў падтрымаць распрацаваную яго адміністрацыяй праграму замежнай дапамогі “Выклік тысячагодзьдзя”.

“Гэтая праграма ўмацоўвае дэмакратыю, празрыстасьць і вяршэнства закону ў краінах, якія разьвіваюцца, і я прашу вас цалкам фінансаваць гэтую важную ініцыятыву”, – заявіў прэзыдэнт ЗША.

Джордж Буш, разважаючы аб распаўсюдзе дэмакратыі, аднёс Беларусь разам з Кубай, М'янмай і Зімбабвэ да рэшткі краін – фарпостаў рэпрэсіяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG