Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Пра гэта ўвечары паведаміў бацькам па тэлефоне сам Зьміцер.

Яго зьмясьцілі ў кардыялягічнае аддзяленьне. Ён жаліўся на пераменлівы крывяны ціск і галаўны боль.

Зьміцер трымае галадоўку з 25 студзеня на знак пратэсту супраць паўторнага адлічэньня з ўнівэрсытэту і тэрміновы прызыў ў вайсковую чыгуначную часьць 83469, якая месьціцца ў Жлобіне. Раней жлобінскія вайскоўцы папярэдзілі Зьмітра Жалезьнічэнку пра крымінальную адказнасьць за галадоўку.

Жалезьнічэнка яшчэ да адпраўкі ў войска даслаў ліст міністру абароны з тым, каб яму або адтэрмінавалі прызыў дзеля абскарджаньня ў судзе паўторнага адлічэньня з унівэрсытэту, або прызначылі альтэрнатыўную службу. Зьміцер паведамляў таксама, што ён зьяўляецца сябрам Партыі БНФ.

На выходных спадару Жалезьнічэнку паведамілі, што адказ на ягоны ліст зь Міністэрства абароны ўжо паступіў. І сёньня Зьміцер зь ім пазнаёміцца.

Камандзір часьці 83469, дзе служыць адлічаны з унівэрсытэту выдатнік, падпалкоўнік Валеры Войшаль адмовіўся што-колечы сказаць наконт зьместу ліста з вайсковага ведамства:

“Без камэнтару. У нас ёсьць прэс-цэнтар Міністэрства абароны. Тэлефануйце, калі ласка, туды”.

Кіраўнік прэс-цэнтру Міністэрства абароны палкоўнік Вячаслаў Раменчык заявіў наступнае:

“Жалезьнічэнка парушае закон. У прыватнасьці, у адпаведнасьці з артыкулам 447 Крымінальнага кодэксу ён падлягае крымінальнай адказнасьці за наўмысную шкоду свайму здароўю ў мэтах ухіленьня ад вайсковай службы. Таму сёньня яму будуць даведзеныя гэтыя патрабаваньні, і далей камандзірам часьці будуць рабіцца адпаведныя захады”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG