Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі актывіст кажа, што яго зьбівалі ў турме


Сяргей Парсюкевіч, вызвалены сёньня з з менскага Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў МУС пасьля арышту за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня, мусіў адазу зьвярнуцца да мэдыкаў.


Замест таго, каб весьці актывіста дадому ў Віцебск, сябры мусілі даставіць яго ў пракуратуру Маскоўскага раёну Менску , каб узяць накіраваньне на судмедэкспертызу й дакумэнтальна засьведчыць наступствы зьбіцьця ў турме на Акрэсьціна.

Паводле Сяргея Парсюкевіча, яго зьбіў адзін з супрацоўнікаў, які потым абвінаваціў у нападзе самога ж арыштаванага. Спадару Парсюкевічу вядома таксама, што пракуратура праводзіць праверку па гэтым факце.

Віцебскі прадпрымальнік, актывіст стваранага руху "За Свабоду!" Сяргей Парсюкевіч кажа, што яго папярэдзілі наконт магчымай крымінальнай адказнасьці за напад на міліцыянта. У такім выпадку яму можа пагражаць да шасьці гадоў зьняволеньня.

Інцыдэнт са зьбіцьцём вызвалены з турмы на Акрэсьціна Сяргей Парсюкевіч лічыць сьвядомай правакацыяй. Ён шмат год адпрацаваў у міліцыі, пайшоў на пэнсію, маючы званьне маёра, і таму добра ведае, як варта і як ня варта сябе паводзіць у зносінах з супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Актывіст сьцвярджае, што зь ягонага боку ніякіх праяваў агрэсіі ў дачыненьні да міліцыянта не было.
XS
SM
MD
LG