Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да такой высновы прыйшлі кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка і старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.


Раней спадарыня Ярмошына некалькі разоў заяўляла, што найлепшы дзень для выбараў у Палату прадстаўнікоў – 12 кастрычніка. Аднак сёньня А.Лукашэнка згадаў, што Канстытуцыя прадугледжвае правядзеньне выбараў у два туры. Таму больш прымальным выглядае дзень пры канцы верасьня.

Згодна з Канстытуцыяй дату выбараў вызначае сваім указам прэзыдэнт Беларусі. Асноўны закон не вызначае дакладную дату правядзеньня выбараў. У ім прадугледжана толькі мяжа, пазьней за якую праводзіць выбары нельга.

Калі выбары сапраўды пройдуць пры канцы верасьня, дык афіцыйная выбарчая кампанія пачнецца ў канцы чэрвеня – за тры месяцы да выбараў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG