Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праца тэрміналу “Казловічы” — заблякавана


Сёньня ля Брэста ў пунктах пропуску “Варшаўскі мост”, “Казловічы” і Дамачава сытуацыя яшчэ больш ускладнілася.


Паводле дадзеных Дзяржаўнага мытнага камітэту, на беларускай тэрыторыі ў чарзе на выезд стаіць ужо звыш 500 грузавых аўтапаяздоў. У сваю чаргу, Міністэрства транспарту Беларусі інфармуе, што да пункта пропуску “Казловічы” ля Брэста чарга на ўезд з боку Польшчы дасягнула ўжо 45 кілямэтраў. Падрабязнасьці высьвятляў наш карэспандэнт Вячаслаў Кулік.

Спробы беларускага боку пераарыентаваць чэргі транспарту зь беларуска-польскай мяжы ня мелі посьпеху і сёньня. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэту, у літоўскім напрамку пункты пропуску “Каменны Лог” і “Катлоўка” практычна пустыя. А транспарт па-ранейшаму прыбывае ў тэрміналы ля Берасьця. Вось чым тлумачыць гэта дзяжурны зьмены мытнай службы Іван Сахновіч:

Тут — асноўныя маршруты перавозкі грузаў і разьмеркаваньня транспартных патокаў.
“Вядома, што едуць усе сюды. Тут — асноўныя маршруты перавозкі грузаў і разьмеркаваньня транспартных патокаў. А калі ехаць праз Прыбалтыку, то трэба пераадольваць значныя праблемы з афармленьнем транспартных дакумэнтаў. Неабходна атрымліваць спэцыяльныя дазволы на перамяшчэньне тавараў і транспартных сродкаў праз тэрыторыі так званых трэціх транзытных краінаў. Гэта вельмі праблематычная сытуацыя”.

У гутарцы мытнік Сахновіч прызнаў, што на тэрыторыі беларускага памежжа вадзіцелі маюць праблемы з нармальным харчаваньнем, а таксама з адпачынкам і тэхнічным абслугоўваньнем транспарту:

“На самім тэрмінале і ў пункце пропуску такія паслугі не прадугледжваюцца. Тут павінен быць бесьперапынны рух. Цяпер інфраструктура гораду працуе над гэтым”.

Сытуацыя на паралізаванай мяжы ў Берасьці патрабуе ўвагі і ад грамадзкасьці. Бывае, што вадзіцель захварэе, здараюцца пагрозы для захаванасьці грузаў і транспарту. Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін кажа, што грамадзкія актывісты штодзённа назіраюць, як мяняецца становішча з чэргамі. І такім чынам, сёньня:

“У Польшчу было прапушчана 60 вялікагрузных аўтамабіляў, а з таго боку — 100. У Берасьці амаль тая ж сытуацыя: у Польшчу выехала 60, а ў Беларусь — 100. Рух ёсьць, але ён не вырашае праблемы. Іншая справа, што сытуацыя доўжыцца ня першы дзень. Кіроўцы ўжо ведаюць і таму ня грузяцца і ня едуць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG