Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Наступны мітынг прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбудзецца 18 лютага а 12-й гадзіне.


Пра гэта паведамляе сайт праваабарончага руху прадпрымальнікаў “Наша Беларусь”.

Актывіст кампаніі "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" Віктар Калей сказаў, што гэта рашэньне было прынятае яшчэ да 21 студзеня рэгіянальнымі прадстаўнікамі і актывістамі ў Менску, а потым пацьверджана ўдзельнікамі мітынгу 21 студзеня ў Менску. Паводле спадара Калея, неўазабаве плянуецца правесьці прэс-канфэрэнцыю і пачаць падрыхтоўку да акцыі.

Паводле спадара Калея, патрабаваньні прадпрымальнікаў застаюцца тымі ж: адмена пункту 1.1 прэзыдэнцкага ўказу №760, вызваленьне палітвязьняў і прыняцьце закону аб малым бізнэсе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG