Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні віцебскіх актывістаў "Моладзі БНФ"


Хлопцы і дзяўчаты раздавалі мінакам на плошчы Волі ў Віцебску недзяржаўныя газэты. Міліцыянты палічылі гэта правапарушэньнем.


У пастарунак трапілі семнаццацігадовыя Крысьціна і Вікторыя Чыж, іхная старэйшая сястра Вераніка, Артур Шыкін і Аляксандар Ілінец, які ачольвае Кастрычніцкую раённую арганізацыю Партыі БНФ.

Міліцыянты апыталі затрыманых пра газэты "Наша Ніва", "Новы час", "Навіны БНФ" і "Моладзь БНФ", якія распаўсюджваліся на плошчы Волі. Праз паўгадзіны ўсіх адпусьцілі, не складаючы пратаколаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG