Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: ЖЭС №6 абвясьціў вайну "талеркам"


“Калі ласка, дапамажыце мне нам разабрацца ў бязладзьдзі, якое адбываецца са спадарожнікавымі антэнамі”, -- так пачынаецца ліст, які мы атрымалі ад жыхароў шматпавярховых дамоў, што на праспэкце Касманаўтаў у Горадні.


Людзі пішуць, што пачалі атрымліваць з ЖЭСу прадпісаньні з патрабаваньнямі тэрмінова зьняць з фасадаў будынкаў талеркі. За непадпарадкаваньне ім пагражаюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці. “Калі ласка, падкажыце нам, ці законнае такое прадпісаньне”, просяць аўтары лісту.
Хто іх будзе прыбіраць? Хто будзе пасьля рамантаваць фасады? Куды нам падзець гэтыя антэны?

Тэрыторыя ЖЭСу №6 у Горадні: праспэкт Касманаўтаў і прылеглыя да яго вулачкі. Усе ўладальнікі спадарожнікавых антэнаў атрымалі прадпісаньні з патрабаваньнямі тэрмінова зьняць з дамоў самавольна ўсталяваныя антэны.

Спадар: “У мяне яна стаіць 10 гадоў і калі дом рамантавалі, будаўнікі акуратна абклалі штыр на якім яна трымаецца, замацавалі пенапляст і зьверху прыкрылі. А што цяпер? Хто іх будзе прыбіраць, хто будзе пасьля рамантаваць і куды нам падзець гэтыя антэны?”

Галоўны інжынэр ЖЭСу №6, Людміла Канюшок спасылаецца на Адміністрацыйны кодэкс, паводле якога ўсе самавольна ўсталяваныя на доме дэталі павінны быць зьнятыя.

Канюшок: “Усе пытаньні будуць зьнятыя, калі ў вас будзе на руках папера ў якой архітэктарам раёна заверана, што ўсталяваньне антэны на фасадзе дома ўзгоднена. Тады мы ніякіх прэтэнзій ня будзем мець”.

Тое, што кажуць у ЖЭСе, хай яны сабе й кажуць. А дзеля таго, каб зьняць антэну з фасада дома патрэбен дакумэнт

Я зьвярнуўся да архітэктара Кастрычніцкай адміністрацыі Горадні з пытаньнем – як узаконіць спадарожнікавую антэну на фасадзе дома? Артур Пархаць кажа, што такая сытуацыя з антэнамі склалася толькі ў ЖЭСе №6.

Пархаць: “Мы не ўзаконьваем антэн. А тое, што кажуць у ЖЭСе, хай яны сабе й кажуць. А дзеля таго, каб зьняць антэну з фасада дома патрэбен дакумэнт. Гэта ж ня проста так, што мне захацелася: ўзаконіць альбо не ўзаконіць. Калі мы павінны гэта рабіць, то й будзем рабіць, але мы пакуль ня можам знайсьці дзеля гэтага прававую аснову”.

А вось што мне сказаў адзін з жыхароў праспэкта Касманаўтаў наконт таго, што ў іх аб’явілі вайну антэнам.

Спадар: “Яны прыбіраюць спадарожнікавыя антэны, каб мы “Белсат” не глядзелі. Гэта ж натуральна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG