Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юры Лявонаў стаў трэцім палітвязьнем, вызваленым за апошні тыдзень, зазначае Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”.


Юры Лявонаў, уладальнік ваўкавыскай фірмы «Ніка-транс» і дзелавы партнэр вызваленага ў мінулую пятніцу Міколая Аўтуховіча.

Мікалая Аўтуховіча вызвалілі 18 студзеня.

7 ліпеня 2006 года Юры Лявонаў быў асуджаны да 3 гадоў 5 месяцаў пазбаўленьня волі нібыта за ўхіленьне ад выплаты падаткаў.

Сёньня пра Юрыя Лявонава згадаў у інтэрвію нашаму радыё намесьнік амбасадара ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Сёньня раніцай ён заявіў, што Злучаныя Штаты чакаюць вызваленьня ўсіх палітзьняволеных у Беларусі. Паводле спадара Мура, пакуль Артур Фінькевіч, Аляксандар Казулін, Андрэй Клімаў і Юрый Лявонаў застаюцца ў турме, пазыцыя ЗША адносна санкцыяў застанецца нязьменнаю.
XS
SM
MD
LG