Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валадар Цурпанаў на волі


Валадар Цурпанаў
Валадар Цурпанаў

Актывіст незарэгістраванага руху “Рушэньне” Валадар Цурпанаў адседзеў дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту.


Судзьдзя Натальля Панасенка прызнала яго вінаватым у арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў на плошчы Леніна 10 студзеня.

Вітаць Цурпанава на волі прыйшлі грамадзкія й партыйныя актывісты. Прадпрымальнікаў ля Магілёўскага ізалятару часовага ўтрыманьня не было. Актывіста гэтая акалічнасьць не зьбянтэжыла.
“Паважаны” зьвярталіся, “БНФ”, “Іванавіч”. У камэрах шмат што зьмянілася. Зьніклі нары, зьявіліся такія асобныя ложкі, матрацы, падушка, бялізна новая

“Мяне гэта не зьдзівіла. Я іх і не чакаў. Зараз буду фармаваць каманду паплечнікаў і аднадумцаў у пляне дзейнасьці па дасягненьні мэтаў “Рушэньня”, — зазначыў “Свабодзе” Валадар Цурпанаў

Як ставіліся да зьняволенага супрацоўнікі ізалятару і ці не наракае ён на побыт у вязьніцы? Працягвае Валадар Цурпанаў:

“Выключна паважліва ставіліся. “Паважаны” зьвярталіся, “БНФ”, “Іванавіч”. У камэрах шмат што зьмянілася. Зьніклі нары, зьявіліся такія асобныя ложкі, матрацы, падушка, бялізна новая выключна. Адсутнічае пакуль радыё”.

Валадара Цурпанава ля ізалятару “сустракалі” і міліцыянты: старшы лейтэнант без імяннога бэджу пільнаваў на вуліцы, а чацьвёра ягоных калегаў — у службовым УАЗіку.

У лістападзе 1997 году Валадар Цурпанаў 10 сутак трымаў галадоўку ў Магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня на знак пратэсту супраць незаконнага зьняволеньня. Тады актывіста зьвінавацілі ў спробе сарваць афіцыйнае мерапрыемства. У 2006 годзе Цурпанаў быў удзельнікам намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. На Валадарцы ён адседзеў 10 сутак.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG