Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік беларускай дзяржавы, які сёньня знаходзіцца ў Жодзіна, заявіў: “У гэты год я ўступіў з перакананьнем, што ў нас дырэктары – лайдакі. Калі сядзіш там, дык рабі, ня хочаш – сыходзь”.


Падставай для такіх выказваньняў стала сёньняшняя рабочая паездка ў Жодзіна, дзе разглядаюцца пытаньні разьвіцьця лёгкай прамысловасьці.

А.Лукашэнка лічыць, што ўрад ня можа пераадолець крызыс у гэтай галіне:

“Галіна знаходзіцца ў глыбокай яміне, вы нічога ня можаце рабіць на высокім узроўні, за выключэньнем некаторых узораў”.
Кіраўнік дзяржавы таксама сказаў, што індывідуальныя прадпрымальнікі завозяць у Беларусь усялякае барахло, але людзі яго купляюць: “А вы сваёй працай ня можаце пераканаць людзей у тым, што гэта – барахло, а ваша прадукцыя лепшая”.
Не задавальняе А.Лукашэнку і колькасьць абутку: “Паводле нормаў нам патрэбны тры пары на год, а вы робіце – менш адной”.

Кіраўнік канцэрну «Беллегпром» Эдуард Нарышкін папрасіў у кіраўніка дзяржавы падтрымкі. “Падтрымка будзе. Бізун добры, і бягом наперад”. У адказ Э.Нарышкін сказаў: “Будзем бегчы”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG