Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць Андрэя Кіма завялі крымінальную справу


Сябры незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Ініцыятыва” паведамілі Радыё Свабода, што супраць іх паплечніка Андрэя Кіма пракуратура Цэнтральнага раёну Менску распачала крымінальную справу.


Паплечнікі Андрэя даведаліся, што яго падазраюць у гвалтоўных дзеяньнях і пагрозе міліцыянтам падчас выкананьня тымі службовых абавязкаў. У пракуратуры гэтай інфармацыі Радыё Свабода пакуль што афіцыйна не пацьвердзілі.

Калі Андрэя Кіма абвінавацяць паводле 364 артыкулу, то яго могуць пазбавіць волі на тэрмін да 6 гадоў.

Андрэя затрымалі 21 студзеня падчас дэманстрацыі прадпрымальнікаў на праспэкце Незалежнасьці каля кнігарні “Цэнтральная”. У судзе яго арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а таксама пакаралі штрафам за ўдзел у акцыі 10 студзеня.

XS
SM
MD
LG