Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Ва Ўкраіне грамадзянам, якія прад’явяць ашчадную кніжку Ашчадбанку СССР, выплачваецца кампэнсацыя гатоўкаю ў памеры 1000 грыўняў – прыкладна 200 даляраў. Кампэнсацыю можна накіраваць на пагашэньне запазычанасьці па камунальных платах і на разьлікі за адукацыю дзяцей.

З 8 студзеня зарэгістравалі свае старыя ашчадныя кніжкі 200 тысяч грамадзянаў Украіны. На вяртаньне ўкладаў Ашчадбанку СССР урад Украіны заклаў у бюджэт на 2008 год 20 мільярдаў грыўняў – 4 мільярды даляраў.

З 1991 году ва Ўкраіне дзяржава выплаціла ў якасьці кампэнсацыі каля 6 мільярдаў грыўняў з дакляраваных 126 мільярдаў. Блёк Юліі Цімашэнкі абяцаў на выбарах цалкам кампэнсаваць абясцэненыя ўклады на працягу двух гадоў.

Кампэнсацыя ўкладаў Ашчаднага банку СССР праводзілася ў Літве. На гэта было скіравана 80% даходаў дзяржавы ад прыватызацыі, выплаты былі абмежаваныя сумаю 2000 даляраў.

У Казахстане кампэнсацыя рабілася аблігацыямі з разьліку 100 даляраў за 15 тысяч савецкіх рублёў, пэнсіянэрам аблігацыі абяцалі пагасіць за 5-10 гадоў, тым, хто працуе – за 15-20 гадоў.

У Малдове выплачваць кампэнсацыі пачалі з 2003 году, працэс разьлічаны на 15-20 гадоў.
XS
SM
MD
LG