Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Дашкевіч: “Радасьць вялікая – сын на волі!”


Званок карэспандэнта “Радыё Свабоды” да бацькоў Зьмітра Дашкевіча засьпеў іх ў няведаньні адносна вызваленьня сына.


Карэспандэнт: “Нядаўна Зьміцер пазваніў з пошты і сказаў, што яго вызвалілі.”

Вольга Дашкевіч: “Матка Боска! Якая радасьць! Слава, ідзе сюды”.

Вячаслаў Дашкевіч: “Якія навіны?”

Карэспандэнт: “Нам стала вядома, што Зьмітра вызвалілі і ён паедзе на электрычцы ў Воршу”.

Вячаслаў Дашкевіч: “А нам невядома. Вось слухаем “Радыё Свабода”, перадайце туды хутчэй. Я падазраваў, што яго могуць вызваліць раней. Дзесяць дзён таму мы адправілі яму бандэроль, але днямі яна вярнулася без тлумачэньняў. Падумалі: нешта незвычайнае... Чаму гэтак адбылося, чаму раней, што гэта азначае? Ад нашай ўлады сапраўды можна чакаць чаго заўгодна. Але і радасьць вялікая – сын на волі!”

XS
SM
MD
LG