Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускімі справамі зоймецца дэпутатка з Фінляндыі


Сініка Хурскайнэн – дэпутатка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ад Фінляндыі ачоліць падкамітэт ў справах Беларусі. Яна замяніла на гэтай пасадзе эстонскага парлямэнтара Андрэса Хэркеля. Тэрмін ягонага мандату, які быў выдадзены на тры гады, скончыўся.


“Гэта добрае прызначэньне. І я не сумняваюся, што будзе пераемнасьць паміж працай спадара Хэркэля, які рабіў выдатныя справаздачы па Беларусі. Дарэчы, фінскую дэпутатку абралі на прапанову спадара Хэркэля. Фіны ведаюць спэцыфіку постсавецкага рэгіёну. І я спадзяюся, што ранейшая лінія гэтага падкамітэту будзе працягвацца”, - пракамэнтаваў прызначэньне Сінікі Хурскайнэн першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, які цяпер знаходзіцца ў Страсбуры.

В.Вячорка сёньня ўдзельнічаў у паседжаньні Палітычнага камітэту ПАРЭ. Ён ачольвае дэлегацыю беларускай апазыцыі.



XS
SM
MD
LG