Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўцы пра справу Аляксандра Зьдзьвіжкова


Апытаньне на вуліцах Магілёва: “Як Вы ставіцеся да прысуду Аляксандру Зьдзьвіжкову – журналісту, які быў асуджаны на тры гады зьняволеньня за публікацыю карыкатур на прарока Мухамада?”


Спадар: “Я стаўлюся адназначна, варожа нават. Гэты прысуд ня толькі неадпаведны, ён цалкам абсурдны. Спадзяюся, што будуць ад рэлігійных дзеячаў розных канфэсіяў адпаведныя рэакцыі. Мне, прынамсі, гэтага хацелася б”.
Павінны з павагай ставіцца да чужой рэлігіі... Можа, нейкае пакараньне невялікае павінна было быць. Саджаць — гэта ня варта было

Спадарыня сталага веку: “Не, я б дала ўмоўна”.

Малады спадар: “У Эўропе за гэта ня судзяць. У нас у краіне мусульмане, можна сказаць, нацыянальная меншасьць, і іх веру нельга папросту зьневажаць”.

Карэспандэнт: “Вы лічыце прысуд справядлівым?”

Спадар: “Не, несправядлівым. Можна было абысьціся штрафам або ўмоўным пакараньнем. Я так лічу”.

Спадарыня: “Гэта рэлігія, якую вызнаюць шматлікія людзі. Яны паважаюць сваю рэлігію, любяць свайго Бога. Я лічу, іншыя таксама павінны з павагай ставіцца да чужой рэлігіі. Таму нейкі штраф, можа, нейкае пакараньне невялікае павінна было быць. Саджаць — гэта ня варта было”.

Двое спадароў сталага веку: “Не зусім справядлівы. Гэта асабістая думка гэтага чалавека, і ня варта гэта ўздымаць на ўзровень вялікай палітыкі. Трэба ацаніць гэта так, як яно было сказана, а яны тут... Некаму спатрэбілася зрабіць зь сябе імідж барацьбіта за Мухамада”.
Ён жа ведаў, на што ідзе... Ён сам рызыкаваў сваім жыцьцём. Думаю, што справядліва

Другі спадар: “Я прыкладна тае ж думкі. Мне рэлігія не падабаецца — ні іслам, ні каталіцызм, ні праваслаўе. Я заўзяты антырэлігійнік, як той казаў”.

Маладая спадарыня: “Справядліва. Ня ведаю. Ён жа ведаў, на што ідзе. Ведаў, як гэта будзе карацца. Правільна? Ён сам рызыкаваў сваім жыцьцём. Думаю, што справядліва”.

Спадар: “Я, канечне, ня ведаю заканадаўства, але з такім трэба змагацца, каб у нас у краіне не было міжнацыянальных рознагалосьсяў. Можна было пасады пазбавіць. Гэта ня мне вырашаць. Я не кампэтэнтны ў такіх пытаньнях. Гэта справа нашага ўраду, дзяржавы, яны вызначаюць і вырашаюць, як і наколькі пакараць”.

Спадар: “Па-мойму, несправядліва. Карыкатуры ж ня толькі на прарока Мухамада, яны публікуюцца і ў іншых выданьнях — і на хрысьціянскія тэмы, і на палітыкаў. Я не лічу, што гэта падстава для таго, каб іх караць за іхнюю працу”.

Спадарыня: “Справядліва”.

Карэспандэнт: “Тры гады строгага рэжыму?”

Спадарыня: “Не, строгага, можа, і ня трэба. Мо пасады пазбавіць. І газэту закрылі? Ну, гэтага, вядома, ня варта было рабіць. Я думаю, што гэта не такая ўжо вялікая правіна”.

XS
SM
MD
LG