Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьветлагорск: А.Зьмітровіча пасадзілі на 5 сутак


Судзьдзя Сьветлагорскага раённага суду Натальля Белайчук пакарала сёньня арыштам на 5 сутак старшыню каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі Анатоля Зьмітровіча.



Ён прызнаны вінаватым у парушэньне парадку правядзеньня мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся ў Менску 10 сьнежня 2007 году.

Адвакат Рыгор Навіцкі патрабаваў выпусьціць з-пад варты спадара Зьмітровіча, арыштаванага міліцыяй амаль за трое сутак да суду, і перанесьці разгляд справы на пазьнейшы тэрмін.

За кратамі прадпрымальнік трымаў галадоўку. У яго падняўся ціск. Па выкліку двойчы ў суд прыяжджала карэта “хуткай мэдычнай дапамогі”. Спадару Зьмітровічу рабілі ўколы й давалі іншыя лекі. Ён па сутнасьці ня мог належным чынам даваць тлумачэньні.

Аднак судзьдзя Белайчук вырашыла пакараць актывіста.

Прадпрымальнікі, якія прысутнічалі на судзе, зьвярнулі ўвагу, што нейкіх істотных доказаў у справе прадпрымальніка не было.

“Яго пакаралі, бо трэба было пакараць. Гэта звычайны заказ”, – сказаў адзін з назіральнікаў.

У справе фігураваў здымак з інтэнрнэту, дзе Анатоль Зьмітровіч стаяў з мэгафонам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG