Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 21 студзеня


Агляд сеціва

На форумах парталу TUT.by сёньня сачылі за навінамі пра мітынг прадпрымальнікаў у Менску. Вось такія камэнтары можна знайсьці на адной з галінак, дзе абмяркоўвалі вынікі акцыі, а таксама дзяліліся ўласнымі ўражаньнямі ад убачанага:

«Гэтым людзям, хто не збаяўся рэжыму й выйшаў на плошчуу, нашчадкі помнік паставяць! Яны сапраўдныя героі й патрыёты Бацькаўшчыны!»

«Што нас чакае на плошчы, мы ўбачылі пазьней. Каля пэдінстытуту выстраіўся АМАП... Пачалі адцясьняць дэманстрантаў аўтазакамі ды шчытамі, а потым душыць. Невялікая група жанчынаў проста завалілася ў касьцёл. Перада мной адзін мярзотнік ударыў жанчыну шчытом з усяго размаху. Ксёндз зачыніў дзьверы і сказаў, што іх пакарае бог. Перада мной мужчына й жанчына падбеглі на звана і ўдарылі ў набат. Усе спыніліся. СОБР бег да звана. Там утварылася куча малая. Гучаньне звана нагадвала гучаньне набата...»


На галінцы http://forums.tut.by/ таксама абмяркоўваюць вынікі акцыі, якую разагнаў спэцназ міліцыі:

«Нешта незразумела, яны думалі, што іх сустрэнуць з шампанскім і кветкамі? У гонар чаго? Ненавіджу любую ўладу, у тым ліку і гэтую, але што ім замінае перарэгістравацца? Бо ўсё адно грошы зьдзяруць не са сваёй кішэні, а з пакупніка, у прынцыпе ён за ўсё і плаціць, а не ІП-эшнік... дый увогуле, судзячы па тым, што гіпэрмаркеты растуць, як грыбы, ІП-эшнікам усё адно гамон».

«На цёплы прыём ніхто не разьлічваў, а вышлі, бо лічаць сябе людзьмі і ня хочуць, каб зь імі абыходзіліся, як з калгасным статкам (надакучыла даіць – зарэжам)».

На сайце Хартыі97 сёньня таксама гутараць пра акцыю прадпрымальнікаў. Закранаюць там і праблему блякады незалежных сайтаў, на якія сёньня ўдзень цяжка было зазірнуць. Даводзілася выкарыстоўваць адмысловыя рэсурсы, якія дазвалялі дабрацца да такіх старонак абыходнымі шляхамі.
«Дагэтуль усё добра ішло і без проксі і без ананімайзэраў, хацеў ужо абвінаваціць форум у параноі, а тут усё глюкнула. Праз абыход атрымалася. А наўпрост – глуха».

У суполцы Жывога Журналу minsk_by цікавіцца: “Спадарства! Неўзабаве еду ў Аўстрыю. Што можна было б прывезьці аўстрыйцу гэткага мясцова-нацыянальна-прыгожага? Калі ён да мяне прыяжджаў – падарыў пляшку гарэлкі “Бульбаш”. Думаў цяпер набыць 1 кг. шакаляду “Спартак” (прадаецца зьлітак), але, здаецца, у Аўстрыю са сваім шакалядам – гэта тое ж самае, што ў Беларусь са сваёй бульбай. Хто што прэзэнтаваў замежнікам?”

Ідэі чальцоў суполкі:

“Льняныя вырабы і кераміку”.

“Звычайна вязуць вырабы зь берасты альбо саломкі – і дазвол на іх не патрэбны, і здаецца з нацыянальным калярытам”.

“Я ў Францыю звычайна цягаю льняныя наборы – абрусы і сурвэтачкі. Падабаецца вельмі – тут лён дарагі. Яшчэ скарбонкі драўляныя, саламяныя, вырабы зь берасты. А яшчэ сёлета прывезла ўсё ж зьлітак шакаляду спартакаўскага. Сумнявалася доўга, але потым вырашыла цягнуць – у скрайнім выпадку, калі не спадабаецца, яго заўсёды можна ў якасьці кулінарнага выкарыстаць. Спадабаўся. Маленькія бутэлечкі алькаголю – пакаштаваць. Вельмі французам падабаецца наш бальсан, здаецца, “Старабеларускі”.
XS
SM
MD
LG