Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыкевіч: “Улада дзейнічае паводле аднолькавага альгарытму”


Ці ўдалося ўладам арыштамі запалохаць прадпрымальнікаў, зьбіць намер іхняга пратэсту?


На гэтае пытаньне адказвае рэдактар інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць” Аляксандар Старыкевіч.
Цыганкоў: “Чаму мы назіраем нагэтулькі жорсткую рэакцыю ўладаў на акцыю прадпрымальнікаў 10 студзеня? Ці можна сказаць, што ўлада спалохалася і зараз робіць усё, каб рэпрэсіямі прымусіць забыцца на той свой спалох?”
Старыкевіч: “Я мяркую, што падзеі 10 лютага сапраўды сталіся для ўладаў непрыемнай нечаканасьцю. Але справа нават ня ў тым, што яна спалохалася – проста яна заўжды дзейнічае паводле аднолькавага альгарытму. І зараз ён задзейнічаны да прадпрымальніцкіх акцыяў – ізаляцыя актывістаў, тых, хто можа згуртаваць народ і зрабіць акцыю больш жорсткай і масавай”.
Цыганкоў: “Ці гатовыя прадпрымальнікі да такой жорсткасьці, ці будуць працягваць сваю барацьбу?”
Старыкевіч: “Я не рызыкну спрагназаваць -- могуць быць самы розныя варыянты. Аб’ектыўна ўлада зрабіла, шмат чаго, каб наступная акцыя была не такой масавай”.
Цыганкоў: “Няўжо ўлада не разумее, што загнаны ў кут чалавек – больш небясьпечны?”
Старыкевіч: “Я думаю, “загнаны ў кут” – гэта перабольшваньне. Ёсьць шэраг выхадаў з гэтай сытуацыі, хаця ўсе яны маюць свае мінусы. Цяпер частка прадпрымальнікаў пераходзіць у ПУПы, частка рэгіструе ў якасьці ІП сваіх супрацоўнікаў. На плошчу пакуль што гатовыя выходзіць далёка ня ўсе, бо якраз пэўнае поле для манэўру яшчэ застаецца.”
Цыганкоў: “Ці надае вам пэўны аптымізм тая злучка, якая назіралася падчас акцыі 10 студзеня паміж прадпрымальнікамі і палітычнай апазыцыяй?”
Старыкевіч: “Думаю, гэта нармалёвая сытуацыя. Больш за тое, палітыкі неяк занадта сарамліва сабе паводзяць, кажучы – “не, гэта ня мы, мы там проста побач гулялі”. Уласна кажучы – чаму не? Прадпрымальнікі – гэта выбарнікі, і даволі значная частка. Гэтыя дзясяткі тысячаў – зусім не драбяза для дэмакратычных палітыкаў, якія мусяць пашыраць свой электарат”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG