Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку выклікаюць у міліцыю 21 студзеня


Моладзевая актывістка Тацяна Буланава 21 студзеня а палове на дзесятую раніцы павінна зьявіцца ў Ленінскі аддзел міліцыі Магілёва.


У міліцыю актывістку выклікаюць як сьведку для дачы тлумачэньняў у крымінальнай справе.

Позву за подпісам начальніка аддзелу аховы правапарадку й прафіляктыкі маёра Падарэнкі актывістка атрымала сёньня.

Тацяна Буланава зьвязвае выклік у міліцыю зь плянаваным на 21 студзеня пратэстам прадпрымальнікаў у Магілёве й Менску.

Таксама сёньня міліцыянт асабіста прынёс позву ў міліцыю на 21 студзеня незалежнаму магілёўскаму журналісту Алесю Буракову. Буракова ўдома не было, і міліцыянт хацеў уручыць яе маці журналіста. Тая паведаміла, што сын у Польшчы, і міліцыянт позвы не пакінуў.

10 студзеня Алесь Буракоў у складзе дэлегацыі прадпрымальнікаў удзельнічаў у перамовах з начальнікам управы прадпрымальніцтва Магілёўскага аблвыканкаму Віктарам Красоўскім. У кабінэце Красоўскага ўсіх прадпрымальнікаў, у тым ліку й журналіста, змусілі зарэгістравацца.

Алесь Буракоў у тэлефоннай размове ня выключыў, што іншых перамоўнікаў таксама выклічуць у міліцыю на 21 студзеня.

XS
SM
MD
LG