Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне мінакоў на вуліцах Менску.


Якое вашае стаўленьне да прысуду журналісту Здзьвіжкову? Ці трэба судзіць журналіста за абразу прарока Мухамэда?

Спадарыня: “Я ня ведаю. Але ў кожнага свая вера, сваё меркаваньне. Таму так не павінна быць”.

Спадар: “Я лічу, што людзі павінны прытрымлівацца канонаў нейкай царквы. І калі чалавек парушае гэтыя каноны, то іх трэба караць”.

Спадарыня: “Садзіць ня трэба. Чалавек сам павінен разумець, што гэта грэх. Грэх абражаць кагосьці, хто больш сьвяты і вялікі, чым ён сам”.

Спадарыня: “Пытаньне веры – яно асабістае. Чалавек сам выбірае праваслаўе ці мусульманства. Канечне, я чалавек праваслаўны, і лічу, што гэта самая правільная вера. Бо яна спакон веку, бо ідзе сваім правільным шляхам. Але ёсьць людзі, якія памыляюцца. Гардыня – яна таксама разьядноўвае людзе, робіць усялякія зьмены. Але асуджаць чалавека ня варта. Як гаворыцца, не судзіце і не судзімыя будзеце”.

Карэспандэнтка: “Ці трэба судзіць журналіста за абразу прарока Мухамэда?”

Юначка: “Я думаю, што можна было б аштрафаваць, і было б дастаткова. Альбо нейкае грамадзкае асуджэньне. А садзіць – гэта занадта. У чалавека ёсьць нейкае сваё меркаваньне. Чаму ён ня можа яго выказаць?”

Юнак: “Я таксама мяркую, што саджаць у турму – гэта занадта”.

Спадар: “Маё меркаваньне, што так яму і трэба. Калі чалавек робіць нешта няправільна, значыць, за гэта і атрымлівае. Мы жывем у прававой краіне, дзе ёсьць законы, што рабіць, а што не. Калі робіць тое, што ня трэба, то так яму і трэба”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG