Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Cынкавіцкай царквы скралі ахвяраваньні вернікаў


Са словаў айца Арсенія, злодзеі забраліся ў царкву, хутчэй за ўсё, уначы. Са скарбонкі, дзе людзі пакідаюць ахвяраваньні на храм, забралі ўсе грошы.


Колькі іх там было, невядома нікому, паколькі скарбонка была ўвесь час зачыненая.

Зьніклі яшчэ й два каштоўныя пярсьцёнкі, якія ляжалі побач з цудадзейным абразом Маці Божае. Іх паклалі людзі, якія лічаць, што Маці Божая дапамагла ім вярнуць здароўе. Цікава, што болей з храма нічога ня зьнікла, хоць там знаходзіліся й іншыя ўпрыгожаньні.

Начальнік Зэльвенскага РАУС спадар Маркевіч паведаміў, што зламысьнікаў пакуль не знайшлі, вядзецца сьледзтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG