Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: трое сутак за мітынг, які не адбыўся


У Ленінскім судзе Горадні асуджаны на трое сутак актывісты АГП Юры Істомін і Ўладзімер Ларын. Іх абвінавацілі ў тым, што яны нібыта правялі несанкцыянаваны мітынг.


Яшчэ летась Юры Істомін і Ўладзімер Ларын падавалі ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне 17 сьнежня мітынгу ў абарону сацыяльных ільготаў. Дазволу яны не атрымалі.

17 сьнежня ў парку Жылібэра, са словаў Істоміна, сабраліся каля 20 чалавек і проста між сабой пагутарылі, ніхто нават не прамаўляў. Міліцыя таксама нікога не чапала.

Сёньня Істоміна й Ларына выклікалі ў Ленінскі РАУС, дзе на іх склалі пратаколы за парушэньне заканадаўства й адразу адвезьлі ў суд.

Паседжаньне суду адбывалася за зачыненымі дзьвярыма, сьведкамі выступалі толькі міліцыянты.
XS
SM
MD
LG