Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыя даведалася пра Фінькевіча з графіці


Актывіста Руху "За Свабоду", старшыню Гарадоцкай суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова выклікалі ў міліцыю.


Ад яго патрабавалі тлумачэньняў па факце зьяўленьня графіці “Свабоду Фінькевічу” і “Малады фронт не спыніць!”.

Графіці, якія сьведчаць пра працяг маладафронтаўскай акцыі салідарнасці з Артурам Фінькевічам, зьявіліся на будынку кафэ “Гараджанка” ўночы 16 студзеня.

Мясцоваму актывісту Леаніду Аўтухову давялося тлумачыць участковаму міліцыянту, хто такі Артур Фінькевіч, і што “Малады фронт” – гэта нядаўна зарэгістраваная ў Чэхіі арганізацыя, якая шануе хрысьціянскія і дэмакратычныя каштоўнасьці.

Пасьля гутаркі ў міліцыі спадара Аўтухова мусілі адпусьціць, бо ў міліцыянатаў няма доказаў ягонае датычнасьці да зьяўленьня палітычных графіці.
XS
SM
MD
LG