Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 студзеня Менскі гарадзкі суд пакараў былога намесьніка рэдактара газэты “Згода” трыма гадамі зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым у распальваньні рэлігійнай варожасьці.


Склад злачынства суд убачыў у перадрукоўцы газэтай, якою ў лютым 2006 году кіраваў Аляксандар Зьдзьвіжкоў, карыкатур на прарока Мухамэда. Як камэнтуе прысуд былы рэдактар “Згоды” Аляксей Кароль?

“Пакараньне суровае і, на маю думку, ня можа лічыцца справядлівым за той учынак, які быў зроблены Аляксандрам Зьдзьвіжковым. Хоць публікацыю карыкатур я лічыў і лічу памылковай, але трэба было ўзяць пад увагу, што ніякіх дрэнных наступстваў за гэтыя два гады не было. Я хачу зьвярнуцца да муфтыяў Беларусі, каб падчас разгляду касацыйнай скаргі падаць ліст у адпаведныя органы з просьбаю дараваць гэта Зьдзьвіжкову, зьменшыць пакараньне і пакінуць яго на волі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG