Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня : 2 назіральнікі АБСЭ


Такую колькасьць назіральнікаў лічыць дастатковай для назіраньня за выбарамі ў Беларусі сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.


Сп.Лазавік сёньня заявіў, што Беларусі варта прыняць рашэньне аб абмежаваньні колькасьці міжнародных назіральнікаў на выбарах.

"Нам з Расеяй варта падумаць аб абмежаваньні складу місіі назіральнікаў АБСЭ", – заявіў ён сёньня на прэсавай канфэрэнцыі. – 12 назіральнікаў ад АБСЭ прысутнічалі на выбарах у Польшчы, 20 – у ЗША, у Беларусі – 700. Навошта нам столькі?", – задаў пытаньне сакратар ЦВК.

Паводле яго, калі параўнаць колькасьць назіральнікаў на выбарах у ЗША прапарцыйна выбарчым участкам, то ў Беларусі дастаткова будзе двух чалавек. "Ну, у крайнім выпадку, некалькіх дзесяткаў", – сказаў Мікалай Лазавік.

Напярэдадні леташніх думскіх выбараў у Расеі Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ з прычыны перашкодаў , зробленых расейскімі ўладамі, адмовілася ад назіраньня за выбарамі.

На прэзыдэнцкіх выбарах у Грузіі 5 студзеня сёлета было 300 назіральнікаў ад бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

XS
SM
MD
LG