Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Гомелі: “Суды выконваюць заказ”


“Ці лічыце вы беларускія суды свабоднымі й справядлівымі? Калі не, то чаму?” На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.


Спадар: “Бандытаў у горадзе няма, хуліганаў няма — людзі ходзяць свабодна. Напэўна, суды справядлівыя”.

Спадар: “Ня ведаю, не судзіўся”.

Спадар: “Я сам калісьці быў народным засядацелем, гадоў дзесяць… Я лічу, што суды, судзьдзі залежныя. Раней — ад партыйных органаў, цяпер — ад улады залежныя”.

Спадар: “Не магу аб’ектыўна адказаць на гэтае пытаньне, бо ніколі не сутыкаўся з гэтаю сыстэмай”.

Спадарыня: “Наша краіна самая лепшая, суды таксама найлепшыя”.

Спадар: “Не! Сутыкаліся ў некалькіх выпадках з судамі. І ня толькі самі. Усё прадажнае, падкупленае, несвабоднае”.

Спадарыня: “Мне вельмі цяжка казаць, бо ў суды ніколі не зьвярталася. І ні ад кога ня чула, што яго асудзілі няправільна”.

Спадар: “Адназначна, што несвабодныя. Сыстэма так уладкавана, што ўсё супраць чалавека. Суды выконваюць заказ і чыюсьці волю”.

Спадарыня: “Ня ведаю: не цікавілася, не хаджу ў суды”.

Спадар: “На 80 працэнтаў справядлівыя, на 20 — не”.

Спадар: “Судоў не было справядлівых і няма. Вырашаюць яны болей у бок дзяржаўных інтарэсаў, чым у інтарэсах чалавека”.

Спадарыня: “Па-рознаму бывае — і справядліва, і не”

Спадар: “Гледзячы пра што ідзе ў судзе разбор. Могуць і два, і тры разы перасуджваць. Бывае, адразу возьмуць напрамак — і вырашаюць. Суды могуць залежаць толькі ад вышэйшых органаў”.

Спадарыня: “Слава Богу, не даводзілася сутыкацца з судамі, Бог абнёс. Нічога не магу сказаць”.

Спадар: “Быў адзін выпадак. Убачыў, што несправядліва паступілі. Уражаньне такое — або купленыя, або кімсьці пастаўленыя. Яўна! Бо нават простаму сьмертнаму відаць, як павінна быць, але робяць яны па-свойму, гэта значыць, як ім прадыктавалі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG