Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымана Алена Мядзьведзева


Алену Мядзьведзеву затрымалі ў аддзеле міліцыі Бабруйску каля трох гадзінаў дня. У міліцыю яе запрасіў па тэлефоне нібыта начальнік гэтага аддзелу.


Прычыны затрыманьня невядомыя. Алена Мядзьведзева сказала па тэлефоне, што яе вязуць у Менск. Цяпер яе тэлефон не адказвае.

Алена Мядзьведзева – актывістка прадпрымальніцкага руху Магілёўшчыны.

Учора ў гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” яна распавяла, што яе назаляюць тэлефанаваньнямі невядомыя й просяць паведаміць ці зьбіраецца яна 21 студзеня ў Менск.
XS
SM
MD
LG