Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валадара Цурпанава, арганізатара мітынгу магілёўскіх прадпрымальнікаў 10 студзеня на плошчы Леніна, сёньня пакаралі дзесяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту.


Судзьдзя Ленінскага суду Магілёва Натальля Панасенка прызнала Цурпанава вінаватым у парушэньні закону Беларусі “Аб масавых мерапрыемствах”. Паводле пастановы суду, Валадар Цурпанаў нібыта арганізаваў мітынг без адпаведнага на тое дазволу.

Жонка Валадара Цурпанава Ірына назвала вырак судзьдзі Натальлі Панасенкі несправядлівым і заявіла, што яна яго не прызнае:

“Я дужа ганаруся сваім мужам. Я ганаруся ягонымі паводзінамі. Я ганаруся ягонай грамадзянскай мужнасьцю й пазыцыяй. Дужа прыкра, што мы жывём у такой беспраўнай краіне”.
XS
SM
MD
LG