Лінкі ўнівэрсальнага доступу

К.Акопава арыштавалі на 15 сутак


Сёньня ў Цэнтральным судзе Менску разглядалася адміністратыўная справа актывіста руху “За свабоду” Карэна Акопава.


Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Суд арыштаваў актывіста на 15 сутак.

Міліцыянты затрымалі Карэна Акопава сёньня і даставілі ў Цэнтральны РУУС.

Нагадаем, Карэн Акопаў разам зь лідэрам рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатолем Шумчанкам быў дэлегаваны ўдзельнікамі мітынгу 10 студзеня на перамовы ў адміністрацыю прэзыдэнта.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG