Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня a 18-й гадзіне суд Цэнтральнага раёну Гомеля абвясціў рашэньне, якім абавязаў рэктара ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны скасаваць загад аб адлічэньні з трэцяга курсу матэматычнага факультэту студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі.


Фармальна напачатку бягучага навучальнага году моладзевы грамадзкі актывіст быў адлічаны нібыта за сыстэматычнае парушэньне ўнівэрсытэцкіх правілаў унутранага распарадку. Пры гэтым сам унівэрсытэт дапусьціў шэраг парушэньняў, пазбаўляючыся ад студэнта-выдатніка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG