Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Беларускі ўрад дэманстратыўна ігнаруе абавязкі, якія Беларусь ўзяла на сябе як сябра АБСЭ", сказаў у Кангрэсе сустаршыня камісіі Элсі Гэйстынгс.


“Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць Зьмітра Хведарука, Анатоля Лябедзьку і ўсіх тых, хто змагаецца ў Беларусі за свабоду, дэмакратыю і павагу да правоў чалавека”, – заявіў Элсі Гэйстынгс, сустаршыня Хэльсынскай камісіі ЗША, кангрэсмэн ад штату Флярыда, выступаючы ўчора на паседжаньні Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.

Ён нагадаў, як у сьнежні сустракаўся з дэлегацыяй беларускай апазыцыі, у складзе якой былі моладзевы актывіст Зьміцер Хведарук і старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Напрыканцы сьнежня, пасьля вяртаньня з ЗША, Зьміцер быў зьбіты так, што патрапіў у шпіталь. На мінулым тыдні пракуратура адмовілася распачаць справу аб зьбіцьці Хведарука, адзначыў кангрэсмэн. Ён паведаміў, што ягоны сябра, адзін з самых адданых абаронцаў дэмакратыі ў Беларусі Анатоль Лябедзька быў таксама зьбіты падчас дэманстрацыі, а зараз адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Элсі Гэйстынгс распавёў калегам-парлямэнтарам пра апошнія крокі беларускіх ўладаў: блякаваньне вэб-сайтаў Радыё Свабода і Хартыі-97, перасьлед газэты “Новы час”, пачатак працэдуры ліквідацыі Партыі камуністаў, штраф, прысуджаны баптысцкаму пастару Юрыю Краўчуку, адміністрацыйны арышт пазаштатнага супрацоўніка газэты “Наша ніва” Арсеня Пахомава. Кангрэсмэн нагадаў пра дзясяткі людзей, якія былі асуджаныя да арышту за ўдзел у акцыі ў абарону правоў прыватных прадпрымальнікаў.

  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG