Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная газэта адсудзіла ў недзяржаўнай паўмільёна


Сёньня Чавускі раённы суд пастанавіў спагнаць зь недзяржаўнай газэты “Вольны горад” 500 тысяч рублёў на карысьць крычаўскай райгазэты “Ленінскі кліч”.


Прэтэнзіі выстаўляла рэдактарка газэты Крычаўскага райвыканкаму Тацяна Іўкіна. Яна вінаваціць выдаўца незалежнай газэты “Вольны горад” Уладзімера Кудраўцава й аўтара гэтага выданьня Валера Бысава ў зьнявазе свайго гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі.

Нагодай для суду сталася сэрыя артыкулаў “Шэсьць год у рэдакцыйным ГУЛАГУ”, якая была надрукавана ў жніўні — верасьні 2004 году ў незалежнай газэце “Вольны горад”. Былы супрацоўнік рэдакцыі “Ленінскі кліч” Валер Бысаў апісваў у іх мэтады кіраваньня Тацяны Іўкінай.

Праз суд рэдактарка намагалася спагнаць з выдаўца і аўтара “Вольнага гораду” кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў рублёў. Але суд зьменшыў суму грашовага пазову ў 20 разоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG