Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча з Арловым – не раней за кастрычнік


Загадчыца аддзелу культуры Гарадоцкага райвыканкаму Вольга Каўрыга кажа, што дапусьціла памылку, адказаўшы па-расейску на запыт па-беларуску аб дазволе правесьці сустрэчу зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым у раённай бібліятэцы.


Жыхар райцэнтру Гарадок Віцебскае вобласьці Леанід Аўтухоў зьвярнуўся з гэтай нагоды ў райаддзел міліцыі. На думку сп.Аўтухова, Вольга Каўрыга парушыла артыкул 9.22 Кодэкса РБ “Аб адміністрацыйных правапарушэньнях”, стварыўшы "перашкоды і абмежаваньні ў карыстаньні беларускай дзяржаўнай мовай".

Вось што сказала Вольга Каўрыга ў гутарцы з карэспандэнтам Свабоды:

"Сапраўды, я тут памылку дапусьціла -- мне трэба было адказаць на беларускай мове, якую я таксама вельмі люблю. Гэта была такая невялікая памылка з майго боку".

У сваім адказе на зварот Леаніда Аўтухова загадчыца аддзела культуры не дазволіла правесьці сустрэчу зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым у раённай бібліятэцы:

"Я напісала ў сваім адказе, што ў нас вельмі напружаны графік -- гэта і мерапрыемствы прысьвечаныя 70-годзьдзю Віцебскай вобласьці, і мерапрыемствы навагодняга пляну, і было паседжаньне аматарскага клюбу ў нас ў гэты дзень. У нас свой асобны графік, і мы яго прытрымліваемся. Мы адказалі, што прапануем правесьці гэтую сустрэчу ў кастрычніку -- сумесна з школамі, каб гэта было і для нас прымальна, і для усіх".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG