Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістка “Маладога фронту” заблякавалася ў кватэры


Актывістка “Маладога фронту” 21-гадовая студэнтка Юлія Сіўцова заблякаваная ў сваёй кватэры.


Гадзіну таму да яе зайшоў супрацоўнік міліцыі і загадаў пайсьці разам зь ім. Радыё Свабода датэлефанавалася да актывісткі.
Сіўцова: “Я яму адчыніла дзьверы. Ён сказаў: “Калі ласка, пройдзем”. Я запыталася, куды і па якой справе. Ён сказаў: “Ты ведаеш”. Ён не прадставіўся, у яго быў нататнік, дзе былі мае дадзеныя. Я папрасіла яго пачакаць. І мы здолелі замкнуцца ў кватэры. Ён чакаў, тэлефанаваў на хатні тэлефон, у кватэру праз дамафон. Я ў кватэры разам зь сяброўкай”.
Юлія Сіўцова лічыць, што яе хочуць затрымаць за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG