Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адчулі вы сябе за мінулы год больш свабодным чалавекам? Апытаньне жыхароў Магілёва.


Маладая спадарыня: “Канечне, меней. У мяне ёсьць параўнаньні толькі з Расеяй. Я сюды прыяжджала кожнае лета цягам дзесяці гадоў. Толькі я надумала застацца тут назаўжды, як раптам усё зьмянілася. Тут нічога няма. Прадуктаў няма. Крамы пустыя. Прадпрымальніцтвам цяпер самастойна заняцца я не магу”.
Больш свабоднай. Я памяняла працу. Зь дзяржаўнага прадпрыемства перайшла на прыватнае. Таму стала больш свабоднай

Спадарыня: “Больш свабоднай”.

Карэспандэнт: “А чаму?”

Спадарыня: “Я памяняла працу. Зь дзяржаўнага прадпрыемства перайшла на прыватнае. Таму стала больш свабоднай”.

Спадар: “Ніякіх асаблівых зьменаў не адбылося”.

Карэспандэнт: “А што для вас свабода?”

Спадар: “Свабода выбару”.

Карэспандэнт: “І вы думаеце, што ў вас зьявіўся выбар?”

Спадар: “Асабліва няма”.

Спадарыня сталага веку: “Рэч у тым, што я пэнсіянэрка ўжо пяты год, таму часу ў мяне шмат”.

Карэспандэнт: “Вы лічыце сябе свабодным чалавекам?”

Спадарыня: “Канечне”.

Карэспандэнт: “А што для вас свабода?”

Спадарыня: “Свабода — гэта рабіць тое, што я хачу. Я на пэнсіі, я раблю ўсё, што хачу”.

Спадар: “Я і так свабодны”.

Карэспандэнт: “А што для вас свабода?”

Спадар: “Каб мяне не чапаў ніхто, ніхто не перашкаджаў. Калі сам нікуды ня лезеш, дык хто цябе будзе чапаць? Калі ня лезеш ні ў якія такія справы, тады свабодны. Калі лезеш, тады адчуваеш нязручнасьці розныя”.

Спадарыня: “Мне здаецца, як я была свабодная, так і засталася. Свабода — гэта адчуваць сябе паўнавартасным чалавекам у сваёй Беларусі. Калі сям’я добрая. Добрая праца. Дастатак. Гэта ў мяне ёсьць, таму я свабодны чалавек”.
Я ўсё жыцьцё свабодны. Што хачу, тое і вырабляю ў межах нормы жыцьця. Гуляю, сьпяваю, радуюся жыцьцю. Прачнуўся і засьпяваў

Малады спадар: “Я ня ведаю, напэўна, больш. Для мяне свабода — гэта свабода таго ж слова. Свабода маіх меркаваньняў. Калі я магу выказаць сваё меркаваньне сябрам, сяброўцы пра жыцьцё”.

Спадарыня сталага веку: “Як была, гэтак і засталася. Я — свабодная пэнсіянэрка. Свабода — гэта тое, што жадаю рабіць, тое і раблю. Ва ўсялякім выпадку, больш свабоднага часу я аддаю сваім дзецям, унукам і нават праўнучцы маленькай. Вось цяпер бягу да яе”.

Маладая спадарыня: “Мне складана сказаць. Я са сваім дзіцёнкам дома была. Розьніцы ніякай не адчула. Для мяне свабода... Цяжка сказаць. Я нават ня ведаю”.

Спадар: “Ну, напэўна, больш свабодным. Неяк яно само па сабе становіцца”.

Карэспандэнт: “А што для вас свабода?”

Спадар: “Калі ты робіш самога сябе. Адчуваньне, калі да цябе ставяцца зычліва. І тады ты ставісься з разуменьнем да людзей, да навакольнага сьвету”.

Спадар сталага веку: “Я ўсё жыцьцё свабодны. Што хачу, тое і вырабляю ў межах нормы жыцьця. Гуляю, сьпяваю, радуюся жыцьцю. Прачнуўся і засьпяваў”.
XS
SM
MD
LG