Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: прадпрымальнікі распрадаюць маёмасьць


Больш як 30 прыватных гандляроў на рынку “Славянскі” у Берасьце адмовіліся ад далейшай арэнды працоўных месцаў. Сваё рашэньне яны тлумачаць адсутнасьцю пэрспэктываў у разьвіцьці бізнэсу.


Лідэр берасьцейскага аддзяленьня рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Віктар Чайкоўскі паведаміў “Свабодзе”, што уладальнікі тых гандлёвых месцаў, якія абсталяваныя так званымі ралетамі (камэрамі для продажу й захоўваньня тавару), распрадаюць гэтую маёмасьць.
прыватныя гандляры не спадзяюцца на станоўчае вырашэньне цяперашніх праблемаў

“Калі першапачатковы кошт гэтага абсталяваньня быў у 5-7 тысяч даляраў, то цяпер зьнізіўся да $3-4. У мясцовых газэтах цяпер безьліч прапаноў. Гэта сьведчыць, што прыватныя гандляры не спадзяюцца на станоўчае вырашэньне цяперашніх праблемаў”, – пераконвае Віктар Чайкоўскі.

Ён кажа, што апошнім часам ускладнілася сытуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы.

“На пераходах “Макраны” і “Дзівін” цяпер строга абмяжоўваюць увоз тавару, – паведамляе Віктар Чайкоўскі, – у аднаго чалавека багаж не можа перавышаць 35 кіляграмаў. Перавозчыкам даводзіцца тэрмінова выклікаць зь Берасьця сяброў ці знаёмых, каб на іх аформіць увоз так званага лішку тавару, які закуплены за межамі Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG