Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Беларусі абраны ў кіраўніцтва ЭКАСАС


Сталы прадстаўнік Беларусі пры Арганізацыі Аб'яднаных нацыяў Андрэй Дапкюнас абраны на пасаду намесьніка старшыні Эканамічнага і Сацыяльнага Савету ААН (ЭКАСАС).

Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных справаў Беларусі.
ЭКАСАС між іншага займаецца такімі праблемамі, як ліквідацыя наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, іншых гуманітарных крызысаў, барацьба з беднасьцю, арганізацыя фінансавай і тэхнічнай дапамогі краінам з пераходнай эканомікай.
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі так пракамэнтаваў для “Радыё “Свабода” абраньне спадара Дапкюнаса:
“Прызначэньне Андрэя Дапкюнаса мае сэнсавую нагрузку. Для Беларусі чарнобыльская праблема надзвычай важная. І, зразумела, абраньне прадстаўніка нашай краіны на высокую пасаду ў ААН будзе спрыяць мінімізацыі наступстваў гэтай катастрофы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG