Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША асуджае арышты 10 студзеня


Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі асуджае затрыманьні, арышты і жорсткае абыходжаньне з актывістамі напярэдадні, падчас і пасьля мірных пратэстаў беларускіх прадпрымальнікаў і грамадзкіх лідэраў 10 студзеня ў Менску.


Як гаворыцца ў заяве амбасады ЗША, затрыманьні, арышты і прысуды удзельнікам акцыі “былі відавочна накіраваны на тое, каб перашкодзіць ім карыстацца сваімі грамадзянскімі і чалавечымі правамі ці пакараць за карыстаньне гэтымі правамі”.

Шэраг арыштаваных дэманстрантаў фізычна не змаглі зьявіцца перад судом з-за таго, што былі жорстка зьбітыя падчас ці пасьля арышту. Такое абыходжаньне зь мірнымі дэманстрантамі парушае асноўныя свабоды выказваньня і сходаў.

“Мы заклікаем улады дазволіць беларускім грамадзянам удзельнічаць у мірных дэманстрацыях без перасьледу, умяшальніцтва альбо пагроз пакараньня. Акрамя таго, мы працягваем заклікаць праваахоўныя сілы праяўляць стрыманасьць у дачыненні да дэманстрантаў”, - гаворыцца ў заяве амбасады ЗША.

Амбасада зноў выказвае занепакоенасьць станам усіх зьняволеных, якія ўтрымліваюцца па палітычна матываваных абвінавачаньнях, і заклікае да іх неадкладнага вызваленьня.
XS
SM
MD
LG