Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Крываль: “21-га на Плошчы нас зьбярэцца больш!”


Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – прадпрымальнік з Узды, адзін з кіраўнікоў “Руху за свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Крываль.


Крываль: “Намаганьні прадпрымальнікаў ідуць па нарастаючай. І пачалося ўсё з таго, што першыя шасьцёра заяўнікаў страйку на 10 сьнежня не адмовіліся ад сваёй ідэі. Не пахіснуліся і не паглядзелі назад. Зараз працягваецца тая самая тэндэнцыя. Але 10 студзеня людзей на плошчы было ўжо ў некалькі разоў больш”.

Уліцёнак: “Адпаведна і арыштаваных…”

Крываль: “Ніводны не адмовіўся ад задуманага. І мне падаецца, 21-га людзей зьбярэцца яшчэ больш. Дарэчы, гэта я і прапанаваў: зьбірацца кожнага 10, 20, 30 чысла месяца, а паміж імі – ля мясцовых адміністрацыяў. Калі і тут прадпрымальнікі, асабліва наёмныя работнікі выйдуць да афіцыйных будынкаў, то да іх далучацца і людзі, пазбаўленыя льгот. Проста пакупнікі, якія зараз ходзяць па райцэнтры, напрыклад, у нас, і ня ведаюць, што дзе купіць. Бо ўсё пазачынена”.

Уліцёнак: “Ці ўдалося жорсткімі мерамі падаўленьня акцыі, арыштамі, зьбіцьцём арыштаваных запужаць прадпрымальніцкую масу?”

Крываль: “Запужаць? Наўрад ці ўдасца гэта зрабіць. Чаму? Я ўжо згадваў: першыя заяўнікі не спужаліся…”

Уліцёнак: “Адна рэч – арганізатары, і зусім іншае – шараговая маса!”

Крываль: “Вось 21-е і пакажа, якія высновы яны зрабілі. Нармалёва атрымалася – працягваю сваю думку – што арганізатарамі прадпрымальніцкіх акцыяў у адрозьненьне ад палітычных мерапрыемстваў, сталі людзі з рэгіёнаў. З Гомеля, Салігорска, Барысава, Узды…”

Уліцёнак: “А якія высновы зрабіла зь мітынгу вэртыкаль?”

Крываль: “Мне падаецца, улада будзе дзейнічаць так. Першае: хапаць людзей і дэманстраваць сваю нібыта рашучасьць не саступаць нам. Другое: яны ўсяляк будуць імкнуцца адцягнуць нашыя акцыі на пазьнейшы тэрмін. Дзеля чаго праз сваіх людзей у прадпрымальніцкім асяродку стануць прапаноўваць: ня трэба гэта рабіць 21-га, давайце, можа, 10-га лютага ці пазьней…”

Але чым далей адцягваецца вырашэньне гэтай праблемы, тым больш карысьці ўладзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG