Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Падтрымліваю ІП. Нельга так рэзаць пад нож”


Апытаньне на вуліцах Магілёва. Як ставяцца магілёўцы да пратэстаў прадпрымальнікаў — падтрымліваюць ці асуджаюць?




Спадар: “Падтрымліваю. Шмат чаго пазачынялі. Дапусьцім, не дастаць нечага ў такіх крамах, а ў прыватнікаў было”.

Карэспандэнт: “Вы лічыце патрабаваньні прадпрымальнікаў справядлівымі?”

Спадар: “Безумоўна”.

Спадарыня сталага веку: “Ведаеце, мы з гэтым не зьвязаныя, таму ім відней”.

Спадар сталага веку: “Калі афіцыйна наймаюць, але бальшыня наймае неафіцыйна, я, канечне, падтрымліваю, але каб гэта афіцыйна было ўсё. Тады падтрымліваю”.

Маладая спадарыня: “Калі шчыра, ня ведаю. Аднак добра, калі ёсьць прадпрымальнікі. Ёсьць выбар. Уся прадукцыя беларуская ня дужа каб, як той казаў”.

Спадарыня й спадар, абодва сталага веку.

Спадарыня: “Я не разумею ў гэтым прадпрымальніцтве нічога, ніколі ў яго не ўнікала, таму я нічога ніяк не магу сказаць”.

Спадар: “Усё роўна ня трэба, ня трэба было кранаць гэтыя рэчы. Я маю на ўвазе, калі індывідуальны прадпрымальнік, то толькі сваіх сваякоў наймаць — і чужога можна. Калі гэта ідзе добраахвотна — хто хоча перайсьці — пераходзьце. Нельга так рэзка рэзаць пад нож”.

Спадарыня: “Наагул я, канечне, падтрымліваю, калі шчыра, таму што вось ходзіш па крамах, а там шмат што пазачыняна. І не паглядзець, і ня выбраць. Вось, да прыкладу, маё меркаваньне такое”.

Спадар: “Я іх цалкам падтрымліваю, бо ад іх шмат што залежыць. Па першае, цэны прыймальныя. Стаўленьне да людзей у гандлі дужа ветлівае. Вось і ўсё”.

Спадарыня: “Падтрымліваю. Таму што невыносна працаваць. Як мы будзем працаваць? У прыватныя прадпрыемствы пераходзіць нерэальна. Ніякіх умоваў там няма. Як мы будзем працаваць? Ніяк. Гэта проста мы зачынімся”.

Спадар: “Падтрымліваю. Няхай людзі працуюць. Самі займаюцца сваім гандлёвым бізнэсам. Я мяркую, што народу нічога дрэннага яны ня робяць. Самі бачыце, што ўсе пункты пазачыняныя. Людзям нідзе нічога ня ўзяць, не купіць. Ні тавару, нічога няма. Я думаю, народу ад гэтага ня лепш”.

Тры маладыя спадарыні:

Спадарыня: “Я падтрымліваю прадпрымальнікаў”.

Другая спадарыня: “Немагчыма выйсьці купіць нешта”.

Трэцяя спадарыня: “Я таксама гэтак лічу”.

Спадар: “Так, падтрымліваю, канечне. Улада прыгнятае людзей. Яны намагаюцца рабіць тое, што хочуць. Улада проста як кароль. Проста няма больш словаў”.
XS
SM
MD
LG