Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Я.Пратасевіч абраны новым кіраўніком дэлегацыі Эўрапарлямэнту па Беларусі


Дэпутат польскага парлямэнту ад Грамадзянскай плятформы Яцэк Пратасевіч абраны кіраўніком дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю ў Эўрапарлямэнце. Дагэтуль пасаду кіраўніка гэтай дэлегацыі займаў Богдан Кліх, цяперашні міністар абароны Польшчы.


Яцэк Пратасевіч прадстаўляе ў Эўрапарлямэнце найвялікшую Эўрапейскую Народную партыю. Кіраўнік дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю лічыць, што Эўрапарлямэнт павінен стаяць у авангардзе тых сілаў, якія падтрымліваюць дэмакратыю ў Беларусі. Апошнім разам Пратасевіч наведаў Беларусь у часе кастрычніцкіх парлямэнцкіх выбараў 2004 году і заявіў пра парушэньне эўрапейскіх дэмакратычных выбарчых стандартаў у краіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG