Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суд Цэнтральнага раёну Менску прывезьлі некалькі затрыманых ўдзельнікаў акцыі 10 студзеня. Яны знаходзяцца разам з міліцыянтамі ў адной з судовых заляў

Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага РУУС зачынілі дзьверы і нікога туды не дапускаюць. У судзе знаходзяцца прадстаўнікі АБСЭ і другі сакратар амбасады ЗША Стывен Гілан. Суды яшчэ не пачаліся, але стала вядома, што менавіта ў Цэнтральны суд прывезьлі найбольш зьбітых учора затрыманых. Нагадаем, што 10 увечары супрацоўнікі міліцыі самі выклікалі хуткую дапамогу непаўнагадовым, якіх моцна зьбілі байцы спэцназу міліцыі ў аўтазаках. Двое чалавек шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасьці.

Сёньня міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў заявіў, што ўчора было затрымана 28 чалавек і сярод іх толькі двое прадпрымальнікаў. Затрыманыя паведамілі Радыё Свабода, што байцы спэцназу міліцыі мелі загад затрымліваць менавіта моладзь. Калі некалькі прадпрымальнікаў трапілі ў аўтазак, то міліцыянты іх адтуль вывелі. Моладзевыя актывісты лічаць, што гэта было зроблены наўмысна, каб скампрамэтаваць мірны характар акцыі прадпрымальнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG