Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскоўскім раённым судзе Менску пачалі судзіць удзельнікаў учорашняй акцыі прадпрымальнікаў. Ян Міхайлаў, Ігар Жабароўскі, Алесь Чарнышоў і Аляксандар Баразенка пакараныя 15 суткамі арышту.


Адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху, старшыня грамадзскага аб'яднаньня "Пэрспэктыва" Анатоль Шумчанка, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, а таксама Уладзімер Шыла, Аляксандар Сьцяпаненка, Аляксандар Баразенка і Раман Багдановіч ўжо асуджаныя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Шыла таксама аштрафаваны на 50 базавых велічыняў (адзін мільён 750 тысяч рублёў). Ён асуджаны "за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і хуліганства".

У будынку суду вывесілі сьпіс асобаў, якіх судзяць сёньня.

Гэта 16 чалавек: Шыла, Лябедзька, Лындула, Шумчанка, Жабароўскі, Чарнышоў, Міхайлаў, Важакоў, Вінаградаў, Баразенка, Зорка, Кар’яновіч, Клюеў, Багдановіч, Сьцепаненка, Паркун (у сьпісе, што вісіць у судзе, імёны не пазначаныя).

Пачаўся працэс над Анатолям Лябедзькам. Лідэр АГП заявіў адвод судзьдзі, сказаўшы, што ў Беларусі не існуе незалежнай судовай сыстэмы

6 затрыманых аб’явілі галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконных прысудаў і парушэньня правоў чалавека. Гэта Аляксандра Лындава, Ігар Жабароўскі, Ян Міхайлаў, Павал Вінаградаў, Аляксандар Баразенка і Раман Багдановіч. Пра гэта паведаміў свайму адвакату адзін з затрыманых, Алесь Чарнышоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG