Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаў: міліцыя дапытвае актывіста Алега Лыску


Сёньня раніцай у Барысаўскі РАУС выкліканы актывіст прадпрымальніцкага руху Алег Лыска. У гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” ён паведаміў, што міліцыянты спрабуюць абвінаваціць яго ў арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся напярэдадні на цэнтральнай плошчы Барысава.


10 студзеня “Свабода” паведаміла, што ў Барысаве больш як 200 прадпрымальнікаў з рынкаў гораду вышлі на акцыю пратэсту на цэнтральнай плошчы гораду. Удзельнікі несанкцыянаванага мітынгу прынялі рэзалюцыю. Арыгінал яе накіраваны ў адміністрацыю прэзыдэнта.

Прадпрымальнікі патрабуюць:
1.Аб’явіць мараторый на выкананьне ўказу №760.
2.Паскорыць прыняцьце закону аб сярэднім і малым бізнэсе ў Беларусі.
3. Спыніць перасьлед актывістаў прадпрымальніцкага руху.
XS
SM
MD
LG