Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод затрыманых А. Лябедзька і А. Шумчанка


Сёньня ў часе і пасьля акцыі пратэсту прадпрымальнікаў былі затрыманыя дзясяткі людзей


У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску знаходзяцца каля двух дзясяткаў актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху. Бальшыня затрыманых — студэнты.

Сярод іх ёсьць выпускнікі гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, а таксама ўдзельнікі леташніх вясновых акцыяў апазыцыі.

У ліку затрыманых — Павал Вінаградаў, Аляксандар Баразенка, Артур Кацуха.

У міліцыі Маскоўскага раёну знаходзяцца лідэр АГП Анатоль Лябедзька і лідэр “Пэрспэктывы” Анатоль Шумчанка.

У рэгіёнах прэвэнтыўна затрыманы шэраг актывістаў прадпрымальніцкага руху.

XS
SM
MD
LG