Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэст прадпрымальнікаў у Магілёве (фотарэпартаж)


Магілёўскія прадпрымальнікі выйшлі на цэнтральную плошчу горада з акцыяй пратэсту.


Бальшыня індывідуальных прадпрымальнікаў адмаўляецца рэгістравацца ў якасьці юрыдычных асобаў, чаго патрабуе прэзыдэнцкі ўказ.

Мітынг арганізаваў былы работнік прыватнай абутковай майстэрні, цяпер беспрацоўны Валадар Цурпанаў.
На плошчу Леніна прыйшла прадпрымальніца, інвалід дзяцінства Тамара Дзяжнёва. Яна мусіла звольніць трох сваіх работніц, якія таксама прыйшлі на плошчу.

Прадпрымальнікі баранілі выступоўцаў, узяўшыся пад рукі.

Прадпрымальнік Генадзь Ткачоў ачольваў прадпрымальніцкую дэлегацыю, якая дамагалася, каб на плошчу выйшлі прадстаўнікі ўлады.
Прадпрымальнікаў на плошчы здымалі невядомыя ў цывільным.

За прадпрымальнікамі сачылі міліцыянты: маёры і падпалкоўнікі – усе без імянных бэджаў.

Магілёў, плошча Леніна, 10 студзеня, мітынг прадпрымальнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG